БЕЛ Ł РУС

«А пад самы Новы год утварыўся галалёд». Актуальны верш ад Андрэя Скурко

20.12.2022 / 22:53

Nashaniva.com

Жонка палітвязня-нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна надрукавала ў фэйсбуку новы мужаў верш на актуальную тэму. 

Тамашык, сын Андрэя і Паўліны, першы раз каштуе сняжынкі

Цэлы горад у заторах!
На дарогах снегу горы.
А пад самы Новы год
Утварыўся галалёд.
Ні праехаць, ні прабіцца,
Можна грымнуцца-пабіцца.
Як у госці дабірацца?
Будзем ціхенька слізгацца.
Толькі радасны снягір
Не зважае на снягі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула