БЕЛ Ł РУС

На палітзняволеных анархістаў у калоніях моцна ціснуць, яны баяцца за сваё жыццё

15.12.2022 / 23:20

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што на палітвязняў-анархістаў Мікіту Емяльянава (5 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргея Раманава (20 гадоў пазбаўлення волі), якія цяпер знаходзяцца ў Ваўкавыскай калоніі № 11, моцна цісне адміністрацыя калоніі. 

Мікіта Емяльянаў

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, анархістаў рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА ці ПКТ, да таго ж з дазволу адміністрацыі чыняцца правакацыі, якія пагражаюць жыццю і здароўю вязняў. Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават ад сваякоў.

Ціск настолькі вялікі, што абодва палітвязні асцерагаюцца, што іх можа напаткаць лёс Вітольда Ашурка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула