БЕЛ Ł РУС

Беларусь — Албанія — 4:2

14.10.2009 / 16:23

Nashaniva.com

Салдаты вайсковай часці рыхтуюць поле да матчу, фота Рэгіянальнай газеты.

У Маладзечне 14 кастрычніка прайшоў адборачны матч моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе (узрост гульцоў — да 21 года).

Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгі Кандрацьеў) разграміла каманду Албаніі — 4:2 (першы тайм — 3:0).

У беларусаў два галы на рахунку Андрэя Варанкова («Абалонь» Кіеў), яшчэ па адным забілі гульцы БАТЭ Павел Няхайчык і Максім Скавыш. У албанцаў вызначыліся Ахмед Янузі і Вілфор Хюса.

Матч пачаўся з затрымкай на 30 хвілін, бо поле было схаванае пад снежнай коўдрай.

Становішча каманд пасля 4‑х тураў: Беларусь, Аўстрыя, Шатландыя — 9 балаў, Албанія — 3, Азербайджан — 0.

Наступны матч зборная Беларусі згуляе 17 лістапада з Албаніяй у гасцях. 11 жніўня 2010 года: Аўстрыя — Беларусь, 4 верасня: Беларусь — Шатландыя, 7 верасня: Беларусь — Азербайджан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула