БЕЛ Ł РУС

Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра салідарнасці

11.12.2022 / 16:50

Nashaniva.com

Паэт Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску. Яго ўзнагародзілі разам з трыма ўкраінцамі — Ёзэфам Зісельсам, Багданам Асадчуком і Барысам Лявіцкім (двух апошніх уганаравалі пасмяротна).

Старшынёй журы быў Лех Валенса.

«Абяцаў сабе не хвалявацца і не равець, але ў часе ўручэння музыкі зайгралі адажыа нашага Яўгена Глебава — і я расклеіўся», — піша ў фэйсбуку паэт. — Слава Украіне! Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!»

Медаль уручаюць тым, хто адстойвае правы чалавека і ідэі салідарнасці.

«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула