БЕЛ Ł РУС

Ідэальны верш для навагодніх ранішнікаў ад Андрэя Скурко

11.12.2022 / 12:14

Nashaniva.com

Жонка палітвязня-«нашаніўца» Андрэя Скурко Паўліна ў фэйсбуку нагадала мужаў вершык, які лічыць ідэальным для ранішнікаў (у тым ліку хатніх) і рэкамендуе вучыць і іншым. Сынок Андрэя і Паўліны ўжо вывучыў.

«Пакуль звычна ўжо дрыжаць каленкі ў чаканні званка (які па графіку мае быць сёння ўвечары), Тамаш упершыню ў жыцці ініцыяваў і сам упрыгожыў ялінку. Цяпер носіцца ля яе з падскокам у сваіх бураковых штанах і заўзята цытуе татавы вершыкі», — піша Паўліна.

Новы год

Надыходзіць Новы год.

Пачынаюць карагод

Вакол яркае ялінкі

Зайцы, гномы ды сняжынкі.

Дзед Мароз ужо на ганку

Аббівае з ботаў снег.

Ён прывёз да нас у санках

Падарункаў поўны мех.

А з мультвершыкам ад ютуб-канала Baybus вучыць яго яшчэ зручней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула