БЕЛ Ł РУС

Полк Каліноўскага напісаў пра загінулага беларуса з пазыўным «Якуб»

10.12.2022 / 13:48

Nashaniva.com

Пра гібель 16-га беларускага добраахвотніка стала вядома на гэтым тыдні. Полк Каліноўскага распавёў пра яго больш падрабязна.

Байца звалі Аляксей Аўдзеенка. Ён загінуў 4 снежня на Бахмуцкім накірунку.

З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, стаў добраахвотнікам тактычнай групы «Беларусь» і хутка падпісаў кантракт з УСУ.

Аляксей удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе падчас Аперацыі Аб'яднаных сіл. З першых дзён поўнамаштабнай вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны. Ён не ваяваў у Палку Каліноўскага, але кіраўніцтва фарміравання добра ведала «Якуба».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула