БЕЛ Ł РУС

Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

8.12.2022 / 19:29

Nashaniva.com

Рэзалюцыя Сейма Літвы заклікае прыняць усе магчымыя захады для неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Таксама рэзалюцыя змяшчае ў сабе заклік аб'явіць тэрарыстычнымі арганізацыямі «так званыя беларускія сілавыя і праваахоўныя органы, у прыватнасці Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС».

Акрамя таго, у ёй утрымліваецца заклік ініцыяваць стварэнне Спецыяльнага міжнароднага трыбунала для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых беларускім рэжымам супраць уласнага народа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула