БЕЛ Ł РУС

Пяскоў заявіў, што змена ўлады ў Кіеве не з'яўляецца мэтай «спецаперацыі»

21.11.2022 / 14:23

Nashaniva.com

Змена ўлады ва Украіне не з'яўляецца мэтай «спецыяльнай ваеннай аперацыі», якую праводзіць Расія, прэзідэнт Уладзімір Пуцін гаварыў пра гэта, паведаміў у панядзелак журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Не, прэзідэнт пра гэта ўжо гаварыў», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца змена рэжыму Уладзіміра Зяленскага адной з мэтаў вайны ва Украіне.

Пры гэтым прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што «Расія імкнецца дасягнуць сваіх мэтаў». «Дасягнуць іх можна рознымі спосабамі і ў розных фарматах», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула