БЕЛ Ł РУС

Адразу пяць футбольных асацыяцый падалі заяўку на правядзенне Еўра-2028

16.11.2022 / 16:32

Nashaniva.com

Англія, Паўночная Ірландыя, Шатландыя, Уэльс і Ірландыя афіцыйна падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе 2028 года.

Слоган будзе гучаць так: «Футбол для ўсіх. Футбол на карысць. Футбол для будучыні».

Выбары адбудуцца ў верасні 2023 года. На правядзенне ЧЕ-2028 таксама прэтэндуе Турцыя.

У 2024-м годзе чэмпіянат Еўропы пройдзе ў Нямеччыне. А ў 2021 годзе ён прайшоў у 11 гарадах 11 краін — членаў УЕФА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула