БЕЛ Ł РУС

WSJ: Дарадца Байдэна правёў сакрэтныя перамовы з набліжанымі да Пуціна аб Украіне і ядзернай зброі

7.11.2022 / 10:01

Nashaniva.com

У апошнія месяцы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван правёў некалькі канфідэнцыяльных перагавораў з памочнікам прэзідэнта РФ Юрыем Ушаковым і сакратаром Рады Бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым. Пра гэта паведамляюць крыніцы The Wall Street Journal сярод чыноўнікаў ЗША і іх саюзнікаў.

Па словах крыніц газеты, мэтай гэтых кантактаў было не ўрэгуляванне вайны ва Украіне, а прадухіленне эскалацыі і падтрымка каналаў сувязі. Выданне дадае, што гутаркі таксама праводзіліся, каб перасцерагчы Маскву ад ужывання ядзернай зброі ці іншай зброі масавага паражэння.

Калі і як часта Саліван кантактаваў з Ушаковым і Патрушавым, крыніцы The Wall Street Journal не ўдакладнілі.

Акрамя таго, паводле інфармацыі выдання, Саліван заклікаў кіраўніцтва Украіны публічна заявіць пра гатоўнасць урэгуляваць канфлікт. Раней аб падобных просьбах з боку Адміністрацыі Прэзідэнта ЗША паведамляла The Washington Post.

Прэс-сакратар Салівана не стала каментаваць інфармацыю газеты. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула