БЕЛ Ł РУС

Новы бунт мабілізаваных у Расіі, гэтым разам у Татарстане

4.11.2022 / 23:25

Nashaniva.com

У адным з расійскіх тэлеграм-каналаў з'явілася відэа чарговага бунту мабілізаваных расійскіх салдат. Сцвярджаецца, што яно запісанае сёння ў сталіцы Татарстана Казані. 

Паводле каментароў да відэа, на ім мабілізаваныя асвістваюць і скандуюць абразлівыя лозунгі на адрас нейкага генерала.

Прычыны выступлення, як і ў іншых падобных выпадках, — кепскае стаўленне да мабілізаваных з боку камандзіраў і жахлівая сітуацыя з іх забеспячэннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула