БЕЛ Ł РУС

У Брэсце прайшлі суды над мясцовымі грэка-каталікамі

4.11.2022 / 20:19

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі «Брэсцкай вясны», суддзя Андрэй Грушко прызначыў святару брэсцкай грэка-каталіцкай царквы Ігару Кандрацьеву 12 сутак, а рэдактару газеты «Царква» Ігару Бараноўскаму — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вядома, што Ігару Бараноўскаму выставілі абвінавачанне па артыкуле 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за публікацыю, якая выйшла ў маі 2021 года на фэйсбук-старонцы газеты «Царква» — у тым пасце было відэа тэлеканала «Белсат». Пры гэтым прадукцыя «Белсата» была прызнаная ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» толькі ў ліпені 2021-га.

Нагадаем, што Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі былі затрыманыя 2 лістапада. У Кандрацьева сёння правялі ператрус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула