БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі Ігара Бараноўскага

2.11.2022 / 22:00

Nashaniva.com

Пра затрыманне ў Брэсце галоўнага рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага паведаміў «Белсат».

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, якая асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету.

Затрыманне Ігара Бараноўскага яўна мусіць быць звязанае з затрыманнем святара грэка-каталіцкай царквы ў Брэсце Ігара Кандрацьева, пра якое стала вядома раней.

Раней Бараноўскі затрымліваўся 4 кастрычніка 2020 года і адседзеў па двух пратаколах 30 сутак у Брэсце і Століне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула