БЕЛ Ł РУС

«Еўраопт» прыпыняе дастаўку ў рэгіёны, павышае сумы для бясплатнай дастаўкі

31.10.2022 / 12:50

Nashaniva.com

З заўтрашняга дня, 1 лістапада, «Е-дастаўка» не будзе дастаўляць тавары ва ўсе рэгіёны, за выключэннем Мінскай вобласці, абласных цэнтраў (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў) і Баранавічаў.

Цяпер мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі па Мінску складае 70 рублёў, цана платнай дастаўкі — 4,99, экспрэс-дастаўка — 7,99.

Мінімальная сума дастаўкі па Мінскай вобласці і Баранавічах — 90 рублёў. Кошт платнай дастаўкі — 4,99.

Для Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва — мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі — 150 рублёў. Цана платнай дастаўкі — 4,99.

Змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін.

У «Еўраопце» зазначаюць, што ў хуткім часе адновяць дастаўку па ўсёй краіне без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула