БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройця

4.10.2022 / 16:2

Nashaniva.com

Журы адзінаццатага сезона прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі ПЭН».

У кароткі спіс увайшло 6 кніг:

Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». — «Радыё Свабодная Эўропа», 2021

Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы», 2021

Валеры Гапееў «Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021

Максім Клімковіч Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, «Галіяфы», 2021

Уладзімір Някляеў «Гэй Бэн Гіном». Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021

Ганна Севярынец «Мая школа». Мінск, «Лімарыус», 2021

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула