БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада пасля суда сустрэўся з маці і сястрой

2.10.2022 / 20:1

Nashaniva.com

Пра гэта ён напісаў у вестачцы на волю, паведамляе «Вясна».

«Пасля прысуду далі пакуль толькі адно спатканне з мамай і сястрой. Яе за гэтыя гады бачу ўпершыню — падрасла. Хоць адчуванне, што бачыліся вось толькі ўчора. Час ляціць хутка на самай справе. Так што трэба бадзёра сустракаць кожны дзень і выкарыстоўваць яго з карысцю. Будзем старацца», — піша палітвязень.

6 верасня Акіхіра Гаеўскага-Ханаду асудзілі разам з дзевяццю іншымі абвінавачанымі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» і вынеслі яму жорсткі прысуд — 16 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада

Чытайце таксама:

«Такое відовішча не вартае нават пухавіцкага палаца культуры», — Акіхіра Гаеўскі-Ханада ў апошнім слове 

94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула