БЕЛ Ł РУС

Калоць дровы могуць нават падлеткі, калі ведаць гэтыя лайфхакі

14.09.2022 / 14:06

Сямён Цыбульскі

Тата навучыў мяне секчы дровы, калі мне было 13 гадоў. Я ўжо навучыў гэтаму вясёламу і карыснаму занятку і сваіх дзяцей. Добрая нагрузка на рукі! Вось правілы.

Фота ілюстрацыйнае.

Каб калоць дровы, патрэбная спецыяльная цяжкая сякера — яе называюць «калун», або «тупіца». Яна тупая, але цяжкая, яе не востраць.

Палена мусіць стаяць цвёрда на калодцы, не хістацца.

Біць трэба ў абалону, бліжэй да края, але па лініях умоўных радыусаў, стрыжнявых прамянёў.

Калі ў палене ёсць сучкі, то б'юць між сучкамі. Калі біць у сучок, сякера засядзе.

Вельмі вялікія палены можна калоць з выкарыстаннем клінкоў. Але гэта вам спатрэбіцца толькі для рэальна самых вялікіх.

І апошняе, але самае важнае — тэхніка бяспекі. Стойце так, каб сякера ішла па лініі, якая ўмоўна працягваецца між вашых ног. Каб, калі яна раптам саскочыць, яна ішла не ў нагу, а паміж іх.

На гэтым відэа вы можаце пабачыць добры прыклад:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула