БЕЛ Ł РУС

Нур-Султан зноў стане Астаной

13.09.2022 / 13:13

Nashaniva.com

Змяніць назву сталіцы Казахстана прапанавалі дэпутаты. Іх прапанову ўнеслі ў праект Канстытуцыйнага закона са згоды кіраўніка дзяржавы Касым-Жамарта Такаева, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта краіны.

Нур-Султан. Фота: АР

Ён таксама распавёў, што Такаеў лічыць гістарычным фактам вырашальную ролю Нурсултана Назарбаева ва ўмацаванні сучаснай дзяржаўнасці Казахстана і станаўленні сталіцы. Таму іншыя аб'екты, названыя ў гонар першага прэзідэнта, павінны захаваць свае назвы.

Перайменаваць Астану ў Нур-Султан у гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева прапанаваў сам Такаеў — у 2019 годзе ў сваёй інаўгурацыйнай прамове пасля абрання кіраўніком дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула