БЕЛ Ł РУС

Генштаб УСУ: Расія прыпыняе адпраўку новых байцоў ва Украіну

12.09.2022 / 20:35

Nashaniva.com

Камандаванне войскаў Расійскай Федэрацыі прыпыняе адпраўку новых падраздзяленняў на тэрыторыю Украіны. Значная колькасць расійскіх добраахвотнікаў на фоне паспяховага контрнаступлення УСУ адмаўляюцца прымаць удзел у баявых дзеяннях. Пра гэта ў панядзелак, 12 верасня, паведаміла прэс-служба Генеральнага штаба УСУ ў фэйсбуку.

Фота: ТАСС

«Вайсковае камандаванне Расійскай Федэрацыі прыпыняе адпраўку новых ужо сфармаваных падраздзяленняў на тэрыторыю Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках украінскага Генштаба, на рашэнне прыпыніць адпраўку новых падраздзяленняў паўплывала бягучая сітуацыя на фронце, а таксама недавер да вышэйшага камандавання Расіі — гэтыя фактары ўжо прымусілі вялікую колькасць добраахвотнікаў адмовіцца ад службы.

Таксама ўплыў аказала інфармацыя аб колькасці загінулых з расійскага боку.

У Генштабе адзначылі, што адпраўка новых падраздзяленняў абцяжараная стаўленнем да ўласных параненых: у шпіталях РФ, маўляў, наўмысна спрашчаюцца дыягназы і характар траўмаў, належным чынам не праводзіцца рэабілітацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула