Лукашэнка сабраў нараду наконт амністыі і закона аб пазбаўленні грамадзянства
Аляксандр Лукашэнка сёння сабраў нараду па зменах у закон аб грамадзянстве. Як паведаміла яго прэс-служба, гаворка можа ісці аб пазбаўленні грамадзянства тых, хто пакінуў краіну па палітычных прычынах.
Старшыня КДБ Іван Церцель, намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч
«Ці вартыя тыя, хто ўцёк за мяжу, заставацца грамадзянамі Беларусі? Падрыхтаваны законапраект расставіць усе кропкі, у тым ліку, у гэтым пытанні», — паведамляе «Пул першага».
Акрамя таго, будзе ісці гаворка аб магчымай амністыі перад Днём народнага адзінства. 1 верасня падчас адкрытага ўроку Аляксандр Лукашэнка анансаваў прыняцце нейкага рашэння 17 верасня, якое закране тых, хто з'ехаў ад рэпрэсій за мяжу.