БЕЛ Ł РУС

Місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС

1.09.2022 / 14:40

Nashaniva.com

Расійскія СМІ са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў паведамляюць, што місія МАГАТЭ прыбыла на тэрыторыю Запарожскай АЭС.

Картэж з дзевяці аўтамабіляў з экспертамі заехаў на тэрыторыю станцыі ў Энергадары.

Расія і Украіна ўзаемна абвінавачваюць адно аднаго ў абстрэлах Энергадара. Картэж МАГАТЭ прыбыў да лініі судакранання паміж украінскімі і расійскімі сіламі, дзе затрымаўся на некалькі гадзін.

У склад місіі ўваходзіць 14 чалавек з розных краін на чале з кіраўніком арганізацыі Рафаэлем Гросі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула