БЕЛ Ł РУС

На БМЗ затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі

30.08.2022 / 16:40

Nashaniva.com

Як паведамляе тэлеграм-канал «Вольны Жлобін», у панядзелак, 29 жніўня, на Беларускі металургічны завод прыязджаў АМАП. Сілавікі затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманых завуць Дзмітрый Арцёменка і Марыя Бажынская.

Аўтар канала «Вольны Жлобін» дапускае, што сваіх калег мог здаць галоўны ідэолаг завода, вядомы шчыраваннем на рэпрэсіўнай глебе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула