БЕЛ Ł РУС

Мужчына збіў лася на трасе Мінск—Гомель, пацярпела пасажырка

28.08.2022 / 18:38

Nashaniva.com

Учора каля дзевяці гадзін вечара на 76-м кіламетры трасы Мінск—Гомель у Асіповіцкім раёне адбылося ДТЗ. 38-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём «Міцубісі» і ехаў у крайняй правай паласе руху, збіў лася, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».

Жывёла выбегла на дарогу з абочыны.

Траўмы ў выніку ДТЗ атрымала 68-гадовая пасажырка «Міцубісі». Яе даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула