БЕЛ Ł РУС

У музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі правялі вяргіневы баль ФОТЫ

25.08.2022 / 14:40

Nashaniva.com

Традыцыйнае свята зладзілі ў сядзібе 20 жніўня, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Міхал Клеафас Агінскі вельмі любіў кветкі. У Залессі пры ім было шмат прыгожых экзатычных раслін. А вяргіні на той час былі папулярнымі ў садах заможных людзей. Кажуць, у Залессі іх налічвалася каля 60 відаў.

Сёлетні баль прысвяцілі Дню нараджэння другой жонкі Міхала — Марыі дэ Нэры.

У праграме былі танцы эпохі Агінскага, паказальныя танцы і харэаграфічны майстар-клас, канцэрт Гродзенскай абласной філармоніі, бальныя гульні 19 стагоддзя, знаёмства з мовай веера і кветак, у палацы можна было пагуляць у більярд, шахматы, настольныя гульні.

Прапаноўвалі сфатаграфавацца ў стылі 19 стагоддзя, выпіць чаю або кавы з французскім печывам. А скончылася свята феерверкам, паведамляюць у музеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула