БЕЛ Ł РУС

Брытанка пры дапамозе штучнага інтэлекту з'явілася на ўласным пахаванні

19.08.2022 / 19:39

Nashaniva.com

Заснавальніца цэнтра Халакоста ў Вялікабрытаніі Марына Сміт выступіла на ўласным пахаванні пры дапамозе галаграфічнай тэхналогіі штучнага інтэлекту. Спачатку яна сказала прамову, а потым адказала на пытанні людзей, якія прысутнічалі на цырымоніі.

Марына Сміт памерла ў чэрвені ва ўзросце 87 гадоў 

Тэхналогію распрацавала кампанія StoryFile, якую ўзначальвае сын жанчыны. Прынцып працы наступны: 20 камер яшчэ пры жыцці здымаюць адказы чалавека на дзясяткі разнастайных пытанняў. Затым аналітыкі вучаць штучны інтэлект разумець, якія менавіта часткі відэа падыдуць у якасці адказаў на зададзеныя пытанні.

На цырымоніі пахавання Марыны Сміт

Гэта значыць, алгарытм сам распазнае пытанне і запускае прыдатны да сітуацыі ролік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула