БЕЛ Ł РУС

Starbucks у Расіі стаў Stars Coffee. На яго лагатыпе дамалявалі какошнік

18.08.2022 / 16:55

Nashaniva.com

У Расіі сетку амерыканскіх кавярняў Starbucks перайменавалі ў Stars Coffee і змянілі лагатып. Пра гэта стала вядома са старонкі ў інстаграме аднаго з саўладальнікаў сеткі, расійскага рэпера Цімаці.

З лагатыпа амерыканскай сеткі кавярняў прыбралі русалку, а замест гэтага выявілі жанчыну ў какошніку.

Раней паведамлялася, што кавярню амерыканскай сеткі Starbucks у Расіі можа купіць мясцовы рэстаратар, заснавальнік кампаніі Pinskiy & Co Антон Пінскі. Пасля амерыканская кампанія прадала свой расійскі бізнэс Пінскаму, які набыў яго разам з Цімаці і кампаніяй «Сіндзікі».

Найбуйнейшая ў свеце сетка кавярняў Starbucks заявіла ў маі, што выйдзе з расійскага рынку амаль праз 15 гадоў працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула