БЕЛ Ł РУС

У Ляхавіцкім раёне быкі напалі на людзей

10.08.2022 / 16:18

Nashaniva.com

8 жніўня на ферме каля аграгарадка Русінавічы Ляхавіцкага раёна быкі напалі на работнікаў фермы, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Каля паўночы некалькі быкоў выбеглі з загона. Памочнік загадчыка МТФ і жывёлавод паспрабавалі вярнуць жывёл у назад, але тыя адрэагавалі агрэсіўна. У выніку абодва работнікі атрымалі гематомы і ўдары, а жывёлавод — яшчэ і пералом.

Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула