БЕЛ Ł РУС

Беларускамоўныя класы ў Заслаўі і Гродне чакаюць вучняў

10.08.2022 / 12:41

Nashaniva.com

Гімназія ў Заслаўі і школа ў Гродне шукаюць вучняў, якія хочуць вучыцца па-беларуску.

У трэці клас Заслаўскай гімназіі шукаюць вучняў! Яшчэ крыху — і адзіны на ўвесь горад клас з беларускай мовай навучання можа знікнуць.

У гродзенскую школу №34 пададзеная толькі адна заяўка ў беларускамоўны першы клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.

Вы з Заслаўя або з Гродна? Хочаце, каб дзіця навучалася па-беларуску? Падайце заяўку ў клас з беларускай мовай навучання!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула