БЕЛ Ł РУС

Эрдаган кліча Пуціна і Зяленскага ў Стамбул

6.08.2022 / 21:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што дамоўленасць для разблакавання экспарту збожжа з украінскіх партоў стварае спрыяльную глебу для больш шырокіх перамоваў паміж Кіевам і Крамлём, і выказаў гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Зяленскага ў Стамбуле. Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Сочы, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Anadolu.

Фота: kremlin.ru

«Цяпер важна ўвасабляць гэты план (дамоўленасць па збожжы — Рэд.) і трансфармаваць гэтую пазітыўную атмасферу ў канкрэтныя крокі для вяртання да перамоваў у Стамбуле. Я першапачаткова адзначаў, што ў вайне ва Украіне не будзе пераможцы. Нягледзячы на цяжкасці, я ўсё яшчэ цвёрда перакананы, што пытанне вырашыцца за сталом перамоваў. Я нагадаў Пуціну яшчэ раз, што мы можам прыняць яго сустрэчу з Зяленскім», — сказаў прэзідэнт Турцыі.

Ён дадаў, што Анкара працягне «прасоўваць дыялог з Расіяй ва ўсіх галінах, каб садзейнічаць рэгіянальнай і глабальнай стабільнасці».

Паведамлялася таксама, што Эрдаган пагадзіўся на частковую аплату за расійскі газ у рублях.

Па інфармацыі Bloomberg, Пуцін разглядае прэзідэнта Турцыі як патэнцыйнага пасярэдніка ў мірных перамовах з Украінай.

Перад сустрэчай заходнія СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што Пуцін мае намер прасіць Эрдагана дапамагчы РФ абыходзіць санкцыі Захаду ў энергетычным і фінансавым сектарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула