БЕЛ Ł РУС

На заводзе «Тэхналіт Полацк» узарвалі прамысловыя будынкі. Глядзіце, як гэта было ВІДЭА

6.08.2022 / 21:44

Nashaniva.com

Учора ў Полацку пры дапамозе выбухоўкі знеслі склад і рамонтна-механічны ўчастак завода «Тэхналіт», якія не выкарыстоўваліся. На падрыхтоўку спатрэбілася дзесяць дзён і 34 кг выбуховага рэчыва.

Работы па зносе будынкаў завода пачаліся ў першыя дні чэрвеня. Былі праведзены чатыры накіраваныя выбухі.

Вытворчую базу ААТ «Тэхналіт Полацк» прадалі з аўкцыёну восенню мінулага года. Тады заяўлялася аб планах зрабіць там «суперрынак 21-га стагоддзя ў рэгіёне», удакладняе Оnliner.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула