БЕЛ Ł РУС

Пад новыя санкцыі ЗША патрапіла Аліна Кабаева

2.08.2022 / 19:28

Nashaniva.com

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі, паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад санкцыі, сярод іншага, трапіла расійская алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева, якую называюць грамадзянскай жонкай Пуціна.

Акрамя Кабаевай, у спісы ўвайшлі яшчэ 12 чалавек, у прыватнасці, кіраўнік прарасійскай «адміністрацыі» Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда і яго намеснік Кірыл Стрэмавусаў.

З арганізацый у санкцыйны спіс увайшлі фонд, інстытут і тэхнапарк «Сколкава», а таксама Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Магнітагорскі металургічны камбінат і іншыя.

Раней санкцыі супраць Кабаевай увялі Канада і Вялікая Брытанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула