БЕЛ Ł РУС

У Літве зрабілі прасцейшымі правілы працаўладкавання замежнікаў

1.08.2022 / 11:25

Nashaniva.com

Асобам, якія шукаюць прыстанішча, і іншаземцам, якія прыбылі ў Літву нелегальна, дазваляецца працаўладкавацца або займацца самастойнай дзейнасцю праз 12 месяцаў пасля іх рэгістрацыі ў Літоўскай міграцыйнай інфармацыйнай сістэме.

Фота: Delfi

Яны павінны будуць атрымаць дазвол у службе занятасці, піша Delfi.

Замежныя грамадзяне, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Літве, цяпер могуць падаць дакументы на атрыманне дазволу на жыхарства на працягу 10 гадоў пасля заканчэння ВНУ, а не двух, як было раней.

Замежнікам, якія атрымалі часовую абарону ў Літве, не трэба будзе атрымліваць дазвол на працу ад службы занятасці. 

Рабочыя візы можна атрымаць, як і раней, толькі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы за мяжой, дазвол на жыхарства на падставе працы можна атрымліваць у Літве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула