У кітайскім Ухані, дзе ў канцы 2019 года пачалася пандэмія каранавіруса, зноў абвешчаны лакдаўн
Жыхарам раёна Цзянся загадана сядзець па дамах наступныя тры дні.
Два дні таму ў 12-мільённым Ухані падчас рэгулярнага тэставання былі выяўленыя два асімптаматычныя выпадкі. Затым па ланцужку кантактаў гэтых двух чалавек былі знойдзеныя яшчэ двое носьбітаў, таксама без сімптомаў, і ўлады тут жа выдалі указ аб каранціне.