БЕЛ Ł РУС

Падатковая даведалася, што беспрацоўны купіў сабе дарагі аўтамабіль. І налічыла яму 33 тысячы падатку

27.07.2022 / 13:53

Nashaniva.com

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Брэсцкай вобласці даведалася, што беспрацоўны купіў дарагі аўтамабіль. І вырашыла правесці камеральную праверку, каб высветліць, наколькі супадаюць яго даходы і выдаткі. 

Падатковая высветліла, што за апошнія больш чым 10 гадоў у беларуса адсутнічае афіцыйная крыніца даходу, апроч выйгрышаў у ігральных установах.

У выніку спецыялісты МПЗ налічылі, што выдаткі чалавека перавышаюць яго даходы на 164,5 тысяч рублёў. І абавязалі яго выплаціць падаходны падатак з гэтай сумы — 32,9 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула