БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі радыётэлескоп перарабілі ў фон для светлавога шоу 

23.07.2022 / 22:54

Nashaniva.com

Гіганцкі радыётэлескоп Ловэла зойме цэнтральнае месца на фестывалі Bluedot. На паверхню яго талеркі будуць, сярод іншага, трансляваць здымкі з касмічнага тэлескопа «Джэймса Уэб», спадарожнікаў NASA Blue Marble Next Generation, фатаграфіі блізкага і далёкага бакоў Месяца, а таксама паверхні Сонца.

Саўндтрэкам да шоу стануць запісы з космасу, у тым ліку саніфікацыя (прадстаўленне інфармацыі ў аўдыяфармаце) сканіравання галактыкі Млечны Шлях, зробленага радыётэлескопам.

Тэлескоп Ловэла выкарыстоўваецца для вывучэння касмічных аб'ектаў, у тым ліку звышмасіўных чорных дзірак у іншых галактыках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула