БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка паабяцала абсталяваць усе электрычкі і дызелі месцамі для перавозкі ровараў

19.07.2022 / 17:54

Nashaniva.com

У прэс-службе БЧ паведамілі, што месцамі для перавозкі ровараў абсталююць не толькі новыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класу, але і тыя, што ўжо эксплуатуюцца.

Фота ілюстрацыйнае

Чыгуначнікі адзначылі, што папярэдне пракансультаваліся з «прадстаўнікамі веласупольнасцяў Беларусі» і ўлічылі іх пажаданні. Затым распрацавалі тэхнічную дакументацыю, вырабілі першыя вопытныя ўзоры прылад і пратэставалі іх у рэальных умовах.

У БЧ заявілі, што цяпер адмысловымі мацаваннямі для перавозкі ровараў абсталявана 40% ад усяго парку рухомага складу рэгіянальных ліній эканом-класу.

У цягніках, якія яшчэ не абсталяваныя мацаваннямі, дазваляецца перавозіць ровары ў тамбурах галаўных вагонаў. Цана перавозкі ровара роўная цане білета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула