БЕЛ Ł РУС

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі сёмы пакет санкцый супраць Расіі

18.07.2022 / 22:14

Nashaniva.com

Пра ўзгадненне чарговага пакета антырасійскіх санкцый паведаміў у панядзелак кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта. Паводле яго слоў, новыя меры закрануць 48 фізічных асоб, уключаючы аднаго віцэ-прэм'ера і кіраўнікоў некалькіх рэспублік у складзе Расіі, а таксама 9 кампаній, у тым ліку Сбербанк.

Найбуйнейшы дзяржаўны банк Расіі ўжо адключаны ад сістэмы SWIFT разам з яшчэ 9 расійскімі банкамі і знаходзіцца пад блакавальнымі санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, але не ўключаны ў еўрапейскія чорныя спісы.

Акрамя таго, Еўрасаюз разглядае ўзмацненне суровасці санкцый у дачыненні да дэпазітаў расіян, паведаміў Сіярта. Цяпер асобам з расійскім пашпартам, а таксама кампаніям-рэзідэнтам Расіі будзе забаронена адкрываць рахункі ў еўрапейскіх банках на суму, большую за 100 тысяч еўра.

У той жа час, па словах Сіярта, у пакет не ўвойдуць якія-небудзь абмежаванні па пастаўках расійскіх энерганосьбітаў і санкцыі ў дачыненні да «Газпрамбанка».

Затое ў санкцыйны пакет уваходзіць забарона на пастаўкі золата, дадатковыя абмежаванні на пастаўкі тавараў падвойнага прызначэння, забарона на аказанне бухгалтарскіх, аўдытарскіх і падатковых кансультацыйных паслуг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула