БЕЛ Ł РУС

У Чылі вылавілі 5-метровага селядцовага караля. Гэтая рыба лічыцца прадвесніцай катастрофы

15.07.2022 / 11:22

Nashaniva.com

У горадзе Арыка група рыбакоў злавіла неверагодна доўгую рыбу, якая нагадвае міфічную істоту. Лічыцца, што калі злавіць яе, то неўзабаве пачнуцца цунамі, землятрусы або іншыя катастрофы, піша Tjournal.

Ролік з селядцовым каралём апублікавалі ў Тыктоку.

@l0st__sheep Have YOU heard of a OARFISH? The ocean hasn’t been explored throughly & we keep finding strange sea creatures! #ocean #unexplored #seacreatures #wtf #oarfish #strangerthings #fy ♬ original sound - L0st__sheep

Рэмень-рыбы жывуць на вялікай глыбіні і падымаюцца на паверхню толькі ў выпадку хваробы, смерці або падчас размнажэння. Глыбакаводная рыба стала часткай фальклору пасля таго, як дзясяткі селядцовых каралёў заўважылі ў Японіі незадоўга да землятрусу ў Фукусіме, які прывёў да цунамі. Цяпер карыстальнікі ў каментарыях чакаюць чарговага стыхійнага бедства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула