БЕЛ Ł РУС

Дачка Пуціна зоймецца імпартазамяшчэннем

13.07.2022 / 10:37

Nashaniva.com

Кіраўнік фонду «Інапрактыка» Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнага савета па імпартазамяшчэнні пры расійскім Саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП).

Скрыншот відэа інтэрв'ю Ціханавай каналу «Расія 24»

Як заявілі ў прэс-службе арганізацыі, савет створаны для каардынацыі дзейнасці органаў РСПП па пытаннях імпартазамяшчэння, абагульнення паспяховых практык замяшчэння імпартнага абсталявання, стварэння лічбавых сэрвісаў для падтрымкі імпартазамяшчэння і фармавання заканадаўчых ініцыятыў.

Кацярына Ціханава займае пасаду намесніка дырэктара Інстытута матэматычных даследаванняў складаных сістэм МДУ і кіруе фондам «Нацыянальнае інтэлектуальнае развіццё», сумяшчаючы гэтую пасаду з пасадай кіраўніка цэнтра Нацыянальнага інтэлектуальнага рэзерву (ЦНІР, падраздзяленне МДУ). Абедзве структуры працуюць пад брэндам «Інапрактыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула