БЕЛ Ł РУС

Наступствы непагадзі ў Беларусі: мноства паваленых дрэў, загінулі два чалавекі ФОТА

13.07.2022 / 10:29

Nashaniva.com

Учора праз Беларусь прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 31 м/с. У выніку пацярпела 279 населеных пунктаў, Найбольш стыхія «папрацавала» ў Гомельскай і Мінскай абласцях, дзе закранула 102 і 101 населены пункт адпаведна.

Былі пашкоджаныя дахі 180 жылых дамоў, 26 гаспадарчых пабудоў, 27 аб'ектаў сацкультбыту і 399 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваныя 274 выпадкі падзення дрэў. Прычым у Магілёўскай вобласці ўпалі 135 дрэваў, у Мінскай вобласці — 42, Мінску — 21.

У Мінску ад падзення дрэва загінула 39-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося на вуліцы Каліноўскага, 3. Дрэва ўпала паміж пешаходнай дарожкай і вуліцай проста на жанчыну. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі яе смерць.

У Салігорску чатыры дрэвы ўпалі на аўтамабіль, дзе сядзелі рабочыя, у выніку яны аказаліся заціснутыя. Работнікі МНС аказалі дапамогу ў транспарціроўцы пацярпелых да машыны хуткай медыцынскай дапамогі. Але адзін з мужчын памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула