ЦТ па сусветнай гісторыі на 100 балаў напісалі 10 абітурыентаў, а па геаграфіі не справіўся ніхто
Цэнтралізаванае тэставанне па сусветнай гісторыі (Навейшы час) на 100 балаў напісалі 10 абітурыентаў, паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.
«Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па геаграфіі і сусветнай гісторыі (Навейшы час). Па першым прадмеце 100-бальных вынікаў няма, а па сусветнай гісторыі найвышэйшага выніку дабіліся 10 абітурыентаў», — сказаў Юрый Міксюк.
ЦТ па беларускай мове на 100 балаў сёлета здалі 67 чалавек, рускую — 43, матэматыку — 105.
Сертыфікаты асноўнага этапа ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні, з 21 ліпеня.
Удзельнік ЦТ можа забраць яго ў пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Апошні пры гэтым забіраецца.