БЕЛ Ł РУС

Літоўская мытня не прапусціла 34 грузавікі з падакцызнымі таварамі з Беларусі і Расіі

12.07.2022 / 20:11

Nashaniva.com

11 ліпеня Літва не ўпусціла ў краіну 34 грузавыя аўтамабілі, якія перавозілі падсанкцыйныя тавары. Аўтамабілі ехалі з Калінінградскай вобласці Расіі і з Беларусі, паведамляе літоўская мытня.

Фота ілюстрацыйнае

Грузавікам, якія перавозяць запчасткі да аўтамабіляў, драўніну, мэблю, шкло і моцны алкаголь, прыйшлося вярнуцца ў Расію і Беларусь.

Літва ў выкананне санкцый Еўрасаюза забараніла транзіт праз сваю тэрыторыю тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі і ідуць з або ў Калінінградскую вобласць. Абмежаванні распаўсюджваюцца на чыгуначны і аўтамабільны транспарт.

З 10 ліпеня ўступілі ў дзеянне санкцыйныя абмежаванні адносна новай групы тавараў, сярод якіх цэмент і алкаголь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула