БЕЛ Ł РУС

Беларускае гістарычнае таварыства: Знішчэнне магіл польскіх жаўнераў — гэта крайняе варварства

11.07.2022 / 17:11

Nashaniva.com

Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку выдала заяву за подпісам старшыні арганізацыі Алега Латышонка, якой выказвае рашучы пратэст супраць знішчэння ў Беларусі магіл польскіх вайскоўцаў, якое апошнім часам набыло масавы характар. 

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі на месцы зруйнаваных магіл польскіх жаўнераў у Мікулішках на Ашмяншчыне

У заяве гаворыцца:

«Беларускае гістарычнае таварыства асуджае знішчэнне магіл польскіх жаўнераў у Рэспубліцы Беларусь.

Амаль штодзень да нас даходзяць звесткі пра знішчэнне чарговых магіл: Ашмяны, Багданы, Бабровічы, Іўе, Дындылішкі, Ёдкавічы, Мікулішкі, а цяпер яшчэ Качычы і Ваўкавыск. 

У нашай цывілізацыі з'яўляецца нормай павага не толькі да сваіх, але і да чужых жаўнераў, ды нават і ворагаў. Гэта азначае таксама і клопат пра іх годнае пахаванне.

Цяперашняе знішчэнне магіл польскіх жаўнераў — гэта крайняе варварства. 

Самазванчы рэжым Лукашэнкі перайшоў чарговую непераадольную мяжу. Мэта гэтых ганебных дзеянняў відавочная — пасварыць польскі і беларускі народы. Мы не даём на гэта сваёй згоды!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула