БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расія зноў плануюць адмяніць роўмінг. Новы тэрмін — да канца года 

30.06.2022 / 18:47

Nashaniva.com

Беларусь і Расія зноў загаварылі пра адмену роўмінгу. Гэтым разам поўную адмену абяцаюць да канца гэтага года, паведамляе РИА Новости.

«Засталіся некаторыя нюансы, якія цяпер прапрацоўваюцца на ўзроўні Мінсувязі, Мінлічбы і аператараў… Стаіць задача як мага хутчэй, я думаю, што да канца года ўжо дакладна», — заявіў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Уладзімір Амарын «на палях» у IX Форуму рэгіёнаў.

З 1 красавіка для беларускіх і расійскіх абанентаў дзейнічаюць бясплатныя ўваходныя званкі ў роўмінгу. У красавіку пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў абяцаў, што роўмінг цалкам адменяць да 1 чэрвеня. Але гэтага пакуль не адбылося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула