БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас абураны інфармацыяй афіцыйных прафсаюзаў аб праблеме з дровамі і плануе звяртацца «ў адпаведныя органы»

23.06.2022 / 17:32

Nashaniva.com

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун абверг інфармацыю пра новую хвалю ажыятажнага попыту на дровы, піша БелТА.

Па яго словах, інфармацыя, якую сталі распаўсюджваць днямі некаторыя інфармацыйныя рэсурсы «не вытрымлівае ніякай крытыкі, неправераная і падрывае імідж лесагаспадарчых устаноў».

— У канцы мінулага тыдня мы атрымалі 6 тысяч заявак на дровы ад насельніцтва, на гэтым тыдні — 8 тысяч заявак па краіне. Штодня задавальняюцца каля 2,5 тысячы заявак, чалавек чакае чаргі на пастаўку дроваў не больш за 4 дні, — сказаў Драгун.

Мінлясгас плануе звярнуцца ў адпаведныя органы, каб яны ацанілі дзеянні інфармацыйнага рэсурсу па распаўсюджванні неправераных фактаў.

Але справа ў тым, што аб праблемах з дровамі паведамілі афіцыйныя прафсаюзы. Яны адзначалі, што ў краіне захоўваецца ажыятажны попыт на дровы, а чэргі ў лясгасах — на некалькі месяцаў наперад.

Скрыншот публікацыі на сайце прафсаюзаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула