БЕЛ Ł РУС

Украінскі генерал: Керчанскі мост — цэль нумар адзін

15.06.2022 / 21:13

Nashaniva.com

Генерал-маёр УСУ Дзмітрый Марчанка у інтэрв'ю выданню «Крым.Рэаліі» заявіў, што знішчэнне Керчанскага моста для ўкраінцаў вельмі важнае, бо пасля гэтага расіяне не змогуць падцягваць рэзервы ў Крым. 

Дзмітрый Марчанка

Як толькі Украіна атрымае неабходнае ўзбраенне, «цэллю нумар адзін» для УСУ будзе Керчанскі мост, які злучае акупаваны Крым з Расіяй.

«Гэта мы як асноўную кішку падцягвання рэзерваў проста павінны абрэзаць. Як толькі абрэжацца гэтая кішка, у іх пачнецца паніка. І паверце: тыя, хто бегаў у Сімферопалі і Крыме з расійскімі сцягамі, яны хутка дастануць украінскія і будуць бегаць з украінскімі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула