БЕЛ Ł РУС

Аляксандру Няўзораву і яго жонцы далі ўкраінскае грамадзянства

3.06.2022 / 11:31

Nashaniva.com

Аляксандру Няўзораву і яго жонцы Лідзіі Няўзоравай указам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прадастаўленае грамадзянства Украіны за выдатныя заслугі перад краінай.

Аляксандр Няўзораў ад самага пачатку вайны вельмі крытычна выказваўся адносна дзеянняў расійскіх уладаў.

23 сакавіка супраць яго Следчы камітэт Расіі распачаў справу за дыскрэдытацыю Узброеных сіл РФ. Няўзораў сумленна распавёў аб варварскай бамбёжцы радзільні ў Марыупалі.

У Расіі журналіст абвешчаны ў вышук. Ён з'ехаў у Ізраіль, але падаў заяўку на ўкраінскае грамадзянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула