БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску ў дваровай бойцы забілі чалавека

31.05.2022 / 16:17

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля дома па вуліцы Панковай, 13.

Там паміж трыма маладымі мужчынамі адбылася бойка, адзін з іх памёр ад нажавога ранення, паведамляе тэлеграм-канал VolkovyskBy.

Асцярожна, жорсткае відэа.

Другі хлопец, якога б'юць бітай, таксама атрымаў цяжкія траўмы. Што паслужыла прычынай канфлікту, невядома.

Нападнік абвешчаны ў вышук. Гэта Кузняцоў Руслан Сяргеевіч 1991 года нараджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула