БЕЛ Ł РУС

СМІ: Нямеччына звяла да мінімуму пастаўкі ўзбраення Украіне

29.05.2022 / 11:19

Nashaniva.com

Нямеччына ў апошнія два месяцы скараціла пастаўкі лёгкага ўзбраення Украіне, піша «Медуза» са спасылкай на Welt am Sonntag.

Мурал у Кіеве. Фота: АР

У перыяд з 30 сакавіка па 26 мая Нямеччына зрабіла толькі дзве пастаўкі зброі Украіне. У красавіку гэта былі, у прыватнасці, запчасткі да кулямётаў, ручныя гранаты, міны, выбуховыя шнуры, а ў маі ‒ 4600 супрацьтанкавых мін.

Апошняя пастаўка супрацьпаветраных комплексаў «Страла» і гранатамётаў Panzerfaust 3 была здзейсненая ў канцы сакавіка, хоць у красавіку і ў маі Украіна запытвала гэта і іншае ўзбраенне, у тым ліку супрацькарабельныя ракеты.

28 мая амбасадар ФРГ ва Украіне Анка Фельдгузен заявіла, што «цяжкае ўзбраенне будзе вельмі хутка». Паводле яе слоў, гаворка ідзе ў тым ліку пра гаўбіцы, танкі Gepard і супрацьпаветраную зброю. «Працэс ужо пайшоў», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула