БЕЛ Ł РУС

У Калінкавіцкім трое падлеткаў урэзаліся ў апору на матацыкле. Адзін загінуў

28.05.2022 / 10:51

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася позна вечарам 27 мая ў вёсцы Прылукі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 16-гадовы матацыкліст не даў рады кіраванню на пясчанай дарозе і ўляцеў у жалезабетонную апору.

18-гадовы пасажыр загінуў на месцы, кіроўца і 17-гадовы пасажыр з траўмамі шпіталізаваныя. Паведамляецца, што матацыкл не быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, усе трое ехалі без моташлемаў, а вадзіцель не мае права кіравання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула